На вуліцах Мінска з'явіліся перадвыбарчыя плакаты дзейнага прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. На інфармацыйных стэндах размешчаныя вялікія плакаты з асноўным лозунгам Лукашэнкі — «За будучыню незалежнай Беларусі». Плакаты ілюстраваныя афіцыйнай фотахронікай дзяржаўнага агенцтва БелТА. У атачэнні прыгожых дзяўчат і хлопцаў пазіруе Лукашэнка. Побач месцяцца фотаздымкі ветэранаў, Дар'і Домрачавай і парада 3 ліпеня ў Мінску.