vilnia-by.com

vilnia-by.com

Новы гандлёвы цэнтр Nordika ў Вільні, што будзе месціцца побач з Ikea, адкрыецца ўжо заўтра 24 верасня, хоць афіцыйнае адкрыццё запланавана на суботу, паведамляе vilnia-by.com.

З нагоды адкрыцця 25—26 верасня ў гандлёвай даліне Nordika будзе разыгрывацца латарэя: прад'явіўшы чэк на суму 10 еўра і болей, вы можаце выйграць адзін з больш за 50 прызоў — ад падарункавых купонаў у кнігарню ці краму цацак да кававага апарата або дзіцячага ровара.

Крамы, размешчаныя на тэрыторыі гандлёвага цэнтра, таксама пацешаць пакупнікоў рознымі зніжкамі і акцыямі.

Інвестар спадзяецца, што немалую частку наведвальнікаў новага гандлёвага цэнтра складуць пакупнікі з-за мяжы.

Наяўнасць вялікага гандлёвага цэнтра побач з мэблевай крамай Ikea дазволіць набываць у адным месцы ўсё неабходнае для сям'і.

Праўда, пакуль гандлёвы цэнтр Nordika не можа пахваліцца вялікім асартыментам. На момант адкрыцця з сур'ёзных крам тут будуць толькі гіпермаркет RIMI, крама электронных тавараў ElektroMarkt і крамы дзіцячых тавараў Baby city і Toy City ад найбуйнейшай у Літве сеткі дзіцячых тавараў і цацак Kotryna. Цацкі можна будзе таксама знайсці ў крамах XS žaislai і Gudragalvis.

Аматараў веласпорту можа зацікавіць магазін Baltik Vairas. Крама 3D art прапануе новы для Вільні род паслуг — пракат 3D друкарак.

У гандлёвым цэнтры Nordika будуць і крамы з касметыкай, тавары для жывёл, кнігарня, аптэка, Medicinos Bankas і інш.

З устаноў грамадскага харчавання — McDonald's і Caif cafe.

На аўтастаянцы перад гандлёвым цэнтрам ёсць 1244 месцы для аўтамабіляў і аўтобусаў.

На вясну 2016 запланавана адкрыццё другой чаргі гандлёвага цэнтра, у якую ўваходзяць у тым ліку магазін Senukai.

План гандлёвай даліны Nordika

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0