Я раней не разумеў, у чым небяспека расійскіх каналаў, якія рэтранслюе наша Белдзяржтэлерадыёкампанія. Ну, ідуць сабе ды ідуць. Хто яшчэ тры гады таму мог меркаваць, што побач з намі Расія развяжа вайну. Пасля падзей ва Украіне ўсё стала ясна.

Чалавек глядзіць расійскае тэлебачанне, серыялы, навіны, і з часам для яго гэта робіцца нормай. Прапаганда — гэта яшчэ паўбяды. «Мастацкія» серыялы пра мянтоў, войска, побыт нашых суседзяў намнога небяспечнейшыя. Бо яны ментальна рыхтуюць наш народ да паглынання.

Калі — не дай Божа — Крамлю спатрэбіцца чарговае «маленькае пераможнае ўз’яднанне», нашы людзі, ускормленыя расейскімі тэлеканаламі, проста не адчуюць розніцы.

Інфармацыйную прастору трэба бараніць — без яе няма нацыі і дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?