Днём 23 верасня на трасе М1 у раёне Дзяржынска праходзяць вайсковыя вучэнні — на дарогу прызямляюцца і падымаюцца ў паветра знішчальнікі «МіГ-29», штурмавікі «Су-25», ваенна-транспартны «Ан-26» і іншыя.

Фота Вадзіма Заміроўскага.

Фота Вадзіма Заміроўскага.

Рух на трасе абмежаваны з 322 км (развязка з аўтамабільнай дарогай Р1 Мінск — Дзяржынск) па 347 км (развязка з аўтамабільнай дарогай Р-23 Мінск — Мікашэвічы). Забаронены з'езд з аўтамабільнай дарогі Р1 на трасу М1 у напрамку мяжы РФ, з аўтамабільнай дарогі Р23 у напрамку Брэста, а таксама рух у напрамку Брэста ад развязкі з Р23.

Аб'езд закрытага ўчастка праходзіць па аўтамабільных дарогах Р1 Мінск — Дзяржынск, МКАД, Р23 Мінск — Мікашэвічы і Р65 Заслаўе — Дзяржынск — Возера.

Вучэнні пройдуць да 16.00 23 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?