Паводле паведамленьня Daily Mail, украінскі форвард лёнданскага «Чэлсі» Андрэй Шаўчэнка мае намер пакінуць клюб па заканчэньні сэзону.

У летняе трансфэрнае акно ён хоча вярнуцца ў італьянскі «Мілян». Ягоная жонка, амэрыканская мадэаль Крыстэн Пазік, ужо завітала ў Мілян, дзе аглядала новыя апартэмэнты, паведамляе «Спорт‑Экспресс».

У «Чэлсі» Шаўчэнка гуляў зь лета 2006 г. Дагэтуль ён сем сезонаў правёў у «Міляне», правёў за яго 208 матчаў ды забіў 128 мячоў. Стаў чэмпіёнам Італіі ды выйграў у складзе "росанэры" Лігі чэмпіёнаў.

Беларусы маюць шанец пабачыць Шаўчэнку ў Менску — украінская зборная супернік каманды Беларусі па адборачнай групе да чэмпіянату сьвету 2010.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0