Пошукава-ратавальны атрад «Анёл» абвясціў пра вышук 16-гадовай мінчанкі Наталлі Саболька, жыхаркі раёна Каменная Горка.
16 верасня дзяўчына пайшла са школы № 179 (Ляшчынскага, 21) у невядомым напрамку і знікла. Да гэтага часу пра яе месцазнаходжанне нічога невядома. Устаноўлена, што ў той жа дзень дзяўчына была заўважаная ў раёне станцыі метро «Спартыўная».