Партызанскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа за крадзеж у дачыненні да 14-гадовага школьніка.

Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, вучань 9-га класа адной са сталічных школ пасля заняткаў быў запрошаны да намесніка дырэктара на прафілактычную гутарку. Падчас гутаркі педагог ненадоўга адлучылася з кабінета. У гэты момант вучань з яе сумачкі, якая ляжала на стале, скраў грошы. Агульная сума выкрадзенага склала прыкладна 3 млн рублёў. Грошы школьнік выдаткаваў на ўласныя патрэбы. 

Падчас расследавання высветлілася, што падлетак раней неаднаразова трапляў у поле зроку супрацоўнікаў міліцыі, але з-за ўзросту да адказнасці не прыцягваўся. 

Цяпер у дачыненні да школьніка распачата справа на падставе артыкула 205 КК (крадзеж). Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?