У чацвер, 24 верасня, баранавіцкі актывіст Рыгор Грык прыйшоў у краму, дзе працаваў грузчыкам, у паласатай робе, стылізаванай пад канцлагерную вопратку.

Актывіст кажа, што на працы яму два гады не выдавалі спецвопратку, таму ў гэты дзень ён вырашыў надзець «чыстую вопратку ў белую палоску» і такім чынам прыцягнуць увагу кіраўніцтва.

У яго гэта атрымалася. У краме паведамілі, што з 24 верасня Рыгор Грык ўжо не працуе, а спецвопратку ў гандлёвым аб’екце грузчык атрымліваў і пастаянна быў у ёй апрануты.

Чаму 24 верасня ён прыйшоў у гэтым адзенні, незразумела, — адзначылі ў гандлёвай арганізацыі.

Па словах Рыгора Грыка, пісьмовых заяў або скаргаў кіраўніцтву з просьбамі выдаць яму спецвопратку ён ні разу не пісаў, увесь гэты час спадзеючыся на тое, што атрымае яе згодна з заканадаўствам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?