Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін паразмаўляў па тэлефоне з брытанскім спеваком Элтанам Джонам, паведаміў прэс-сакратар Пуціна Дзмітрый Пяскоў.

«Пуцін сказаў, што ведае, наколькі Элтан Джон папулярны выканаўца, і запэўніў, што калі ў будучыні іх графікі супадуць, ён будзе гатовы з ім сустрэцца і абмеркаваць любыя пытанні, якія цікавяць спевака», — распавёў Пяскоў.

Прэзідэнт таксама папрасіў спевака не крыўдзіцца на розыгрыш расійскіх пранкераў.

Дзесяць дзён таму Элтан Джон заяўляў, што Пуцін патэлефанаваў яму. У сваім акаўнце ў інстраграме спявак падзякаваў прэзідэнту за званок і выказаў надзею на хуткую асабістую сустрэчу, на якой ён хацеў бы абмеркаваць правы гомасэксуалаў у Расіі.

Пяскоў абверг факт такой гутаркі, адзначыўшы пры гэтым, што Пуцін гатовы пагаварыць са спеваком.

На наступны дзень стала вядома, што Элтану Джону ад імя Пуціна патэлефанавалі вядомыя расійскія пранкеры. Поўны запіс 11-хвіліннага розыгрышу быў апублікаваны на YouTube.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?