ЗША папярэджваюць, што частае выкарыстанне Расіяй права вета ў Радзе бяспекі ААН ставіць пад пагрозу легітымнасьць міжнароднага органа.

Пра гэта піша The Guardian.

Reuters

Reuters

Выданне адзначае, што ЗША і іншыя краіны-аднадумцы могуць страціць давер да Рады бяспекі ААН і пачаць дзейнічаць самастойна.

Папярэджанне прыйшло перад 70-годдзем ААН і ў той час, калі Рада бяспекі сутыкаецца з крызісам у Сірыі. Радзе не ўдалося ўзгадніць дзеянні, каб паспрабаваць спыніць кровапраліццё, нават пасля гібелі больш за 220 тысяч сірыйцаў.

Расія выкарыстоўвала сваё права вета чатыры разы для блакавання рэзалюцый па Сірыі, якія Масква разглядае як пагрозу свайму саюзніку Башару аль-Асаду.

Масква таксама перашкаджала міжнародным дзеянням у дачыненні да вайны ва Украіне, дзе яна з'яўляецца бокам канфлікту, акупаваўшы Крым і праводзячы таемную ваенную кампанію ў падтрымку ўсходніх сепаратыстаў.

«А калі так будзе працягвацца і не толькі ў выпадку Сірыі і Украіны, тады з'яўляецца рызыка для статусу Рады бяспекі, аўтарытэту і яго функцыі міжнароднага арбітра ў пытаннях бяспекі, да якога трэба звяртацца», — сказала пастаянны прадстаўнік ЗША ў ААН Саманта Паўэр.

Францыя прапануе ўвесці механізм блакавання вета пастаянных членаў Рады бяспекі ААН, калі гаворка ідзе пра генацыд або масавыя зверствы. Ідэю падтрымалі многія пастаянныя сябры Рады бяспекі ААН, але Расія катэгарычна супраць.

67 краін ужо падтрымалі ініцыятыву ўтрымання ад права вета ў Радзе бяспекі ААН у выпадках, калі канфлікты набываюць асаблівую жорсткасць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?