Аперацыя ЕС па барацьбе з незаконнай перавозкай людзей у Міжземнамор'і пачнецца 7 кастрычніка. Пра гэта абвясціла сёння вярхоўны прадстаўнік па замежных справах і палітыцы бяспекі ЕС Федэрыка Магерыні падчас наведвання рымскага штаба камандавання дадзенай аперацыяй.

«Другая фаза еўрапейскай аперацыі па барацьбе з перавозчыкамі мігрантаў пачнецца 7 кастрычніка. Палітычнае рашэнне прынятае, сродкі гатовыя», — сказала яна.

Рашэнне аб стварэнні асобнай ваенна-марской місіі па ўсталяванні кантролю за міграцыяй было прынята на ўзроўні ЕС. Яе першая фаза, распачатая 22 чэрвеня, заключалася ў зборы інфармацыі. Як раней тлумачыў міністр замежных спраў Італіі Паола Джанцілоні, другі этап прадугледжвае затрыманне і праверку падазроных судоў, што, як мяркуецца, займаюцца нелегальнай транспарціроўкай мігрантаў у Еўропу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?