З 29 кастрычніка пачнецца пракат мультфільма пад назвай «Крэпасць». У фільме акрэсліваюцца падзеі вайны 1609—1618 гадоў паміж Расіяй і Рэччу Паспалітай. У мультфільме разгортваюцца падзеі аблогі Смаленска.

Так апісваюць сам фільм яго стваральнікі:
«Польскае войска стаіць пад сценамі Смаленска — горад у аблозе. Але ваявода Шэін і яго салдаты не маюць намеру здавацца. А калі б не памочнікі пекара Філімона — хлопчыкі Сашка і Фёдар, польскі цар увайшоў бы ў горад даўным-даўно. Фёдар ўладкоўваецца пісарам да Дзякаў, а Сашка лепіць бомбы з цеста і спрабуе выклікаць Цара-Вогненная Дзіда на дапамогу акружаным. Трэба даведацца, хто ж здраднік і перахітрыць падступных ворагаў.»

Трэйлер:

Між тым, дзяржаўныя кнігарні нядаўна пачалі продаж сшыткаў, на якіх, апроч іншых, прыстунічае Павал Сапега — выбітны дзяржаўны дзеяч ВКЛ, які ўдзельнічаў у аблозе Смаленска, дзе страціў руку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?