president.gov.by

president.gov.by

Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка патлумачыў прычыны, па якіх ён не скарыстаўся эфірным часам, які даецца кандыдатам у прэзідэнты на тэлебачанні і радыё. Пра гэта ён распавёў у час размовы з работнікамі Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне.

Як адзначыў кіраўнік дзяржавы, сам па сабе яго выступ у тэлеэфіры не з'яўляецца праблемай, яго заява па тых ці іншых актуальных пытаннях і цяпер практычна штодня паказваецца тэлеканаламі.

«Я лічу, што павінен неяк на практыцы рэагаваць на працэсы, якія адбываюцца, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Ну што, я сяду за экран і буду распавядаць, якая ў нас будзе адукацыя або ахова здароўя? Той, хто сочыць за маёй палітыкай, той выдатна ведае мае падыходы: адукацыя і ахова здароўя павінны быць у асноўным бюджэтнымі. За дзецьмі, старымі будзем глядзець як за вокам».

«Вы гэта ведаеце. І калі я пра гэта скажу, то вы скажаце: так, так і будзе. Таму што я такую лінію праводжу два дзясяткі гадоў.

Калі хто-небудзь з іх (іншых кандыдатаў у прэзідэнты) гэта скажа, то вы скажаце: мы яго не ведаем, зробіць ён гэта ці не», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка прывёў прыклад чыста папулісцкіх заяваў, якія агучваў адзін з патэнцыйных кандыдатаў у прэзідэнты на этапе збору подпісаў. У ім казалася аб планах стварыць у Беларусі 1.000.000 новых працоўных месцаў.

Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым адзначыў, што, напрыклад, у стварэнне новага цэха і вытворчай лініі на Беларускім металургічным заводзе былі ўкладзеныя дзясяткі і нават сотні мільёнаў даляраў, і на гэтай вытворчасці будуць працаваць менш за 500 чалавек.

«Гэта ж колькі трэба грошай, каб стварыць мільён працоўных месцаў? — задаў пытанне кіраўнік дзяржавы. — Дзе ён іх возьме? Гэта сведчыць аб тым, што гэты чалавек ці хлусіць, ці сам не разумее, пра што кажа. І потым, ці патрэбны нам сёння адзін мільён новых працоўных месцаў, ці знойдзем мы людзей, каб размясціць іх на новых вытворчасцях? І гэта ж павінны быць суперсучасныя вытворчасці, бо інакш прадукцыю не прадасі».

«Таму вось ён — папулізм. Балазе, што нашы людзі не дурні, разабраліся», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што нават у перыяд перадвыбарчай кампаніі ў большай ступені займаецца практычнымі пытаннямі развіцця краіны, здзяйсняе розныя замежныя візіты.

«Нават у перадвыбарчую кампанію я не маю магчымасці быць у краіне: учора — Пекін, заўтра — Нью-Ёрк», — адзначыў ён.

Кіраўнік дзяржавы, у прыватнасці, праанансаваў, што ў бліжэйшы час у яго павінна адбыцца сустрэча з кіраўніком Міжнароднага валютнага фонду для абмеркавання магчымасцяў супрацоўніцтва. Акрамя таго, трэба будзе ўдзел у саміце ААН, запланавана шмат сустрэч з лідарамі замежных дзяржаў.

«Гэта ўсё трэба. Мне нават часам і сорамна: людзі глядзяць, заўтра галасаванне, а прэзідэнта, які зноў балатуецца, няма ў краіне. Зразумейце, я не адпачываю. Мне ўжо надакучылі гэтыя паездкі, пералёты, — сказаў ён. — Таму калі камусьці трэба, я магу яму падарыць гэты час. Але, самае цікавае, яны не хочуць больш. Яны разумеюць, што, выйшаўшы на экран, трэба нешта сказаць. Не дай Бог не тое — дур бачная».

«Думаю, у мяне будзе яшчэ магчымасць звярнуцца да вас і сказаць літаральна некалькі слоў на працягу 5-7 хвілін напярэдадні выбараў. Калі ў вас ёсць такое жаданне, я абавязкова на тэму выбараў да вас змагу звярнуцца», — рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?