president.gov.by

president.gov.by

Аляксандр Лукашэнка заклікае грамадзян любіць сваю краіну, падтрымліваючы ў ёй парадак і бяспеку. Пра гэта ён заявіў сёння ў час размовы з работнікамі Беларускага металургічнага завода ў Жлобіне.

«Чалавек павінен любіць сваю краіну і быць упэўненым, што гэта яго дом — цёплы і ўтульны. Гэта клопат прэзідэнта. Худа-бедна мы забяспечваем гэта. Далей горш не будзе. Я вам гарантую», - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што ўсе сацыяльныя і палітычныя катаклізмы ў дзяржавах заўсёды па большай частцы выкліканыя ўнутранымі прычынамі. Прыклад таму — суседняя Украіна, дзе крадзеж і карупцыя прывялі да самых цяжкіх наступстваў.

«Які б у вас ні быў прэзідэнт, ён таксама не без недахопаў, але ні ён, ні яны (чыноўнікі) не раскралі краіну. Мы яе не разбурылі. Хапае праблем. Але калі народ бачыць, што гэтая ўлада не зладзейская, ён трываючы, перанясе ўсё. А калі мы акунемся ў гэтую карупцыю, крадзеж, расцягнем, падзелім краіну, мы хутчэй абрынемся, чым Украіна», — падкрэсліў беларускі лідар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?