Гурт Rahis прэзентуе кліп на песню «Грэй мяне» з новага альбома «Паміж сонцам і хмарамі». У цэнтры сюжэта дэбютнага відэа Rahis – вядомы беларускі астраном-фатограф Віктар Малышчыц.

Зорныя таймлапсы Віктара Малышчыца, знятыя ім па ўсёй Беларусі, збіраюць дзясяткі тысяч праглядаў у сеціве і захапляюць хараством беларускай прыроды і зорнага неба.

– Віктар вельмі блізкі нам па духу і поглядам на сваю справу. Увесь свой вольны і працоўны час ён глядзіць кудысьці на неба і паказвае прыгажосць, якую так лёгка можа ўбачыць кожны, калі проста падыме галаву, але якая застаецца амаль незаўважанай, – кажа аўтар песні Дзяніс Філіпенка.

– Кліп пра тое, што ёсць сэнс кожнаму з нас імкнуцца да зорак, у прамым і пераносным сэнсе. Пра тое, што любыя цяжкасці жыцця будуць пераадолены, калі яшчэ не згасла ўнутры вера і калі сэрца працягвае саграваць надзея, – распавядае пра сваё бачанне кліпу яго галоўны герой Віктар Малышчыц.

Рэжысёр відэа – малады беларускі кліпмэйкер Ігар Чышчэня. Здымкі праходзілі цягам некалькіх веснавых і летніх месяцаў.

Канцэртная прэзентацыя новага альбома Rahis «Паміж сонцам і хмарамі» пройдзе 22 кастрычніка ў LOFT CAFE (вул. П. Броўкі, 22). Падрабязней пра канцэрт у сацыяльных сетках: VK і FB.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?