У ЗША па падазрэнні ў прымусе да сэксу арыштаваны саудаўскі прынц Маджыд Абдул-Азіз аль Сауд.

Паводле дадзеных паліцыі Лос-Анджэлеса, прынца арыштавалі ў сераду і адпусцілі на волю на наступны дзень пад заклад у 300 тысяч даляраў.

Як паведамляе Los Angeles Times, паліцыянты прыбылі на месца здарэння ў адзін з дамоў на тэрыторыі Беверлі-Хілз пасля таго, як сусед прынца ўбачыў скрываўленую жанчыну, якая клікала на дапамогу і спрабавала забрацца на плот, што агароджваў прыватную тэрыторыю.

Як мяркуецца, гэта была пакаёўка прынца. Цяпер Маджыда Абдул-Азіз аль Сауда падазраюць у тым, што ён прымушаў жанчыну да аральнага сэксу.

Маджыд Абдул-Азіз аль Сауд павінен паўстаць перад судом 19 кастрычніка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?