Нядаўна Dailymail паведаміла, што ў свет выйшла найбуйнейшая парусная яхта, замоўца якой — расійскі бізнесмэн Андрэй Мельнічэнка (ураджэнец Беларусі). 

Даўжыня яхты складае 142 метры, вышыня — 91 метр. На ёй восем палуб, адна з якіх знаходзіцца пад вадою. 

Паводле папярэдняй інфармацыі, кошт «Паруснай яхты А» ацэньваецца ў суму, трохі большую за 400 мільёнаў даляраў.

Пры гэтым звяртае ўвагу, што флагман расійскага флоту, атамны ракетны крэйсер «Пётр Вялікі», сёння каштуе параўнальна столькі ж, колькі «Парусная яхта А». 

У свой час «Пётр Вялікі» абышоўся расійскаму бюджэту ў 30 мільярдаў рублёў, што будзе не нашмат больш, чым кошт яхты Андрэя Мельнічэнкі. 

Атамны ракетны крэйсер «Пётр Вялікі». Флагман Паўночнага флоту РФ. Фота: Wikipedia

Атамны ракетны крэйсер «Пётр Вялікі». Флагман Паўночнага флоту РФ. Фота: Wikipedia

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?