Кандыдат у прэзідэнты Таццяна Караткевіч звярнулася ў Цэнтральную камісію па выбарах і правядзенні рэспубліканскіх рэферэндумаў з просьбай даць ёй эфірны час, не выкарыстаны іншым кандыдатам, Аляксандрам Лукашэнкам.

У якасці абгрунтавання Караткевіч прыводзіць выказванне Лукашэнкі падчас наведвання 25 верасня Беларускага металургічнага завода: «Таму, калі камусьці трэба, я магу яму падараваць гэты час. Але, самае цікавае, яны не хочуць больш».

«Пасля двух выступленняў на ТБ Таццяны Караткевіч былі шматлікія звароты грамадзян з просьбай выступіць яшчэ і расказаць пра розныя праблемы, якія ёсць сёння ў Беларусі, і прапанаваць шляхі іх вырашэння», — гаворыцца ў звароце.

Кожны кандыдат у прэзідэнты мае права на два 30-хвілінныя выступленні па тэлебачанні і на два 30-хвілінныя выступленні па радыё. Лукашэнка, як і на выбарах 2010 года, свой час не выкарыстаў. У пятніцу на БМЗ ён заявіў, што можа выступіць са зваротам да народа напярэдадні галасавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?