15 красавіка была прыпыненая першая з крымінальных справаў за «дзейнасьць ад імя незарэгістраванай арганізацыі». Пагроза крымінальнага працэсу перастала вісець над жодзінскімі юнакамі Сержуком Гудзіліным, Алесем Чарэйкам, Яўгенам Ваўкаўцом.

Зрэшты, сьледчы Міхаіл Кузьняцоў заявіў хлопцам, што справа не закрытая, а толькі прыпыненая і можа быць адноўленая ў кожны момант. Матывацыі прыпыненьня крымінальнага перасьледу актывісты ня ведаюць дагэтуль: афіцыйныя дакумэнты ўсё яшчэ ідуць поштай.

«У запасе» ў жодзінскіх праваахоўнікаў яшчэ засталася справа Паўла Красоўскага. 22 красавіка ўвечары каля дому затрымалі непаўналетнюю навучэнку жаночай гімназіі Натальлю Максімаву: дзяўчына на пару хвілінаў пасьля 23.00 прыпазьнілася дадому. Яе некалькі гадзінаў вазілі па горадзе, дамагаючыся, каб яна адказала, дзе хаваецца Красоўскі. Адказу на пытаньне міліцыянты не дачакаліся і адпусьцілі гімназістку.

С.Гудзілін расказаў таксама, што ў Жодзіне зьявіліся ўлёткі нейкага «беларускага аддзелу Славянскага Саюзу», а 22 красавіка на байкерскім фэсьце невядомыя спрабавалі справакаваць моладзевых актывістаў на бойку.

АШ

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0