У пятніцу амбасадар Польшчы ў Маскве Катажына Пэлчыньска-Налэнч была выкліканая ў расійскі МЗС, дзе ёй быў заяўлены рашучы пратэст у сувязі з апаганьваннем больш за 50 надмагільных пліт і помнікаў на магілах савецкіх салдат, паведамляе знешнепалітычнае ведамства РФ.

«Расійскі бок патрабуе прыняцця вычарпальных мер для пошуку і пакарання злачынцаў, неадкладнага аднаўлення знявечаных на могілках у Мілейчыцах надмагілляў, а таксама афіцыйных тлумачэнняў польскага боку ў сувязі з абуральным невыкананнем сваіх абавязацельстваў па абароне расійскіх воінскіх пахаванняў», — гаворыцца ў заяве МЗС.

У пятніцу польская паліцыя паведаміла аб тым, што вандалы апаганілі каля 60 магіл савецкіх салдат у вёсцы Мілейчыцы на ўсходзе краіны.

Невядомыя адламалі чырвоныя зоркі ад магільных камянёў і раскідалі іх па могілках. Яны таксама збілі тры помнікі на магілах, перадаюць мясцовыя СМІ.

Польская паліцыя ўжо пачала расследаванне гэтага інцыдэнту, вінаватым пагражае да пяці гадоў зняволення, паведамляе Франс прэс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?