Палітолаг Віціс Юрконіс лічыць, што «ніякіх сістэмных змен у Беларусі няма». Пра гэта ён заявіў у ходзе канферэнцыі «(Не)дэмакратычная Беларусь: палітычныя трэнды і адукацыя» ў Вільні.

Delfi

Delfi

Паводле яго слоў, ён можа паўтарыць усё тое ж самае, што казаў напярэдадні мінулых прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, за выключэннем таго, што ў рэгіёне цяпер змяняецца геапалітычная абстаноўка і Расія перажывае эканамічныя цяжкасці.

Што тычыцца заяваў аб ізаляцыі Беларусі, то Юрконіс сцвярджаў, што па меншай меры ў выпадку з Літвой гэта не так, паколькі МЗС Літвы мае зносіны з калегамі ў Беларусі, таксама праходзяць розныя форумы, а бізнес ідзе ў гэтую краіну актыўна.

«Ёсць розныя форумы ў Літве і Беларусі. Ці варта казаць пра санкцыі? Гэта рэальныя санкцыі ці абмежавальныя меры і як гэта адбіваецца на эканоміцы Беларусі, грамадстве. Гэта кропкавыя санкцыі, але калі мы паглядзім на аб'ёмы гандлю Беларусі і еўрапейскіх краін, то ў большасці выпадкаў яны растуць», — лічыць палітолаг.

Ён таксама нагадаў, што Лукашэнка будзе ўдзельнічаць на мерапрыемстве найвышэйшага рангу ў Нью-Ёрку, «але былі сустрэчы і раней — афіцыйныя і неафіцыйныя візіты ў Беларусь, беларускія міністры наведвалі Еўропу».

Паводле яго слоў, цяпер Лукашэнка і яго рэжым, у адрозненне ад рэжымаў Цэнтральнай Азіі, успрымаецца як «мяккі», аднак так было не заўсёды.

«І справа не толькі ў палітвязнях. Як наконт зніклых 15 гадоў таму апанентаў? Усе справы не былі цалкам расследаваныя. Мы не павінны забываць пра гэта, Еўропа павінна казаць гучна і выразна, што калі мы гаворым пра краіну з вяршэнствам закона, а з не выбарчым правасуддзем, яны (еўрапейцы) павінны сачыць за гэтымі справамі», — лічыць палітолаг.

«Калі мы гаворым пра палітычных зняволеных, то мы вядома вельмі рады вызваленню, за іх сваякоў, але мы не павінны забываць, што ніхто з іх не быў рэабілітаваны і мы не ўпэўненыя, што іх не арыштуюць праз месяц», — сцвярджаў палітолаг.

Так што, па яго словах, ёсць шмат момантаў, якія паказваюць нам на тое, каб не быць звышаптымістычным з нагоды Беларусі. З іншага боку, трэба весці гаворку пра магчымасці апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. І ў сувязі з гэтым патрэбная доўгатэрміновая перспектыва.

«Апазіцыя падзеленая і ніколі не была адзінай. Яна не была гатовая да выбараў. Апазіцыі патрэбная агульная стратэгія», — казаў ён.

Канферэнцыя «(Не)дэмакратычная Беларусь: палітычныя трэнды і адукацыя» праходзіла ў Вільні 24 верасня з удзелам прадстаўнікоў Літвы, палітыкаў, грамадскіх дзеячаў, прадстаўнікоў замежнага дыпкорпуса, беларускіх арганізацый, апазіцыі і г.д.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?