21-гадовая беларуска Аляксандра Сасновіч выйшла ў фінал адзіночнага разраду на турніры ВТА ў Сеуле з прызавым фондам больш за $500 тысяч.

У паўфінале беларуска, якая займае 136-е месца ў сусветным рэйтынгу, у трох сэтах абыграла славачку Анну Шмідлаву (31-е месца).

У вырашальным матчы Сасновіч згуляе з румынкай Ірынай Бегу.

Адметна, што беларуска дабралася да фіналу, прайшоўшы кваліфікацыйныя раўнды, а яе суперніца была пасеяная пад першым нумарам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?