Лідар Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку, што атрымаў незразумелае смс-паведамленне.
«Лябедзька А.В., Суд Цэнтральнага р-на г. Мінска паведамляе Вам аб яўцы па адрасе г.Мінск, вул.Кірава, д.21, каб.201 30.09.2015 да 10:00 гадзін для ўдзелу ў разглядзе справы аб адміністрацыйным правапарушэнні 6-3008 і 6-3059 па пратаколах, складзеных у дачыненні да Вас 16.09.2015 па ч.2 арт.23.34 КаАП і 23.09.2015 па ч.1 арт.23.34 КаАП. Пры сабе мець пашпарт. Сакратар Ліпай А.С. 2260247», — гаворыцца ў ім.
Пры гэтым ніякай позвы Лябедзька не атрымліваў.
«Гэта што такое? Што за ноу-хау?! — задаецца пытаннем палітык. — Напісаў у адказ: «Ты хто?». Адказу няма. Можа, гэта конь у паліто».
0
0
0
0
0
0