Упраўленне Следчага камітэта па Мінску расшуквае кіроўцу аўтамабіля Honda - Сянько Валянціна Барысавіча (1991 года нараджэння), які ўцёк з месца аварыі, у якой два чалавекі загінулі і адзін атрымаў траўмы.

Аварыя адбылася ў ноч з 25 на 26 верасня каля 23:55 на Партызанскім праспекце. Следчыя ўстанавілі, што Сянько не даў рады кіраванню Honda, у выніку чаго наехаў на ліхтар.

Акрамя кіроўцы, у машыне ехалі тры пасажыры. Мужчыну і дзяўчыну (1976 і 1992 нараджэння), якія сядзелі на заднім сядзенні, выкінула з салона. Ад атрыманых траўмаў яны памерлі.

Яшчэ адзін пасажыр (1983 года нараджэння), які ехаў спераду, шпіталізаваны.

Кіроўца з месца здарэння ўцёк. Заведзена крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 317 КК Рэспублікі Беларусь (парушэнне ПДР або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асоб).

Следчая група звяртаецца да грамадзян, якія валодаюць інфармацыяй пра месцазнаходжанне Сянько В.Б., з просьбай аказаць садзейнічанне ў расследаванні, патэлефанаваўшы па наступных тэлефонах: (017) 222-25-10, (017) 200-73-48, (033) 333 -67-19, (029) 124-16-97.

Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0