Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка ў час рабочага візіту ў Злучаныя Штаты Амерыкі (Нью-Ёрк) 26 верасня наведаў Нацыянальны мемарыял «11 верасня» — комплекс, размешчаны на месцы будынкаў Сусветнага гандлёвага цэнтра, разбураных у выніку тэрарыстычнага акту 11 верасня 2001 года.

Аляксандр Лукашэнка ўсклаў вянок да так званага «Выжылага дрэва» (Survivor Tree) - адзінаму жывому дрэву, што захавалася на месцы тэракту, якое ў цяперашні час служыць адным з помнікаў у гонар ахвяр трагедыі 11 верасня, паведамляе прэс-служба.

Кіраўнік дзяржавы таксама ўшанаваў памяць загінулай у выніку тэракту грамадзянкі Рэспублікі Беларусь Ірыны Бусло, усклаўшы букет кветак насупраць яе імя, высечанага на адной з мармуровых пліт мемарыяла.

26 верасня Лукашэнка сустрэўся з кіраўніком МВФ Крысціна Лягард.

«Спадарыня Лягард з задавальненнем адзначыла дасягнуты апошнім часам прагрэс у частцы ўмацавання эканамічнай палітыкі ў Рэспубліцы Беларусь, але пры гэтым падкрэсліла, што для аднаўлення стабільнасці і ўстойлівага росту неабходная больш комплексная пераарыентацыя эканамічнай палітыкі, якая будзе забяспечана паслядоўнай падтрымкай на самым высокім узроўні. У гэтай сувязі рэкамендацыі апошніх місій МВФ застаюцца ў высокай ступені актуальнымі», — гаворыцца ў паведамленні прэс-службы.

Прэс-служба прэзідэнта Беларусі таксама паведаміла, што Лукашэнка падзякаваў кіраўніцтву Фонду за паспяховую рэалізацыю праграмы «стэнд-бай» у 2009-2010 гадах (3,5 млрд даляраў), якая дазволіла змякчыць негатыўныя наступствы вонкавага эканамічнага крызісу.

Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што «ў новай праграме будзе ужыты збалансаваны падыход у дачыненні да ўліку інтарэсаў краіны і палітыкі, якая праводзіцца дзяржавай, па забеспячэнню высокага ўзроўню сацыяльнай абароненасці грамадзян», піша прэс-служба.

Сёння кіраўнік Беларусі выступіць на пленарным пасяджэнні саміта ААН па ўстойлівым развіцці, сустрэнецца з кіраўніком ААН Пан Гі Мунам, а таксама правядзе шэраг двухбаковых сустрэч з лідарамі розных краін, дадае БелТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?