Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ва УСК па Мінску. Мужчына вышукваўся за злачынства, прадугледжанае ч.3 арт.317 КК Беларусі (парушэнне правілаў дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асоб).

Ён затрыманы пры ўдзеле супрацоўнікаў Дзяржаўтаінспекцыі Мінска. Падазраваны змешчаны на лячэнне ў адну з устаноў аховы здароўя, дзе выстаўлены пост аховы. Следчыя дзеянні з яго ўдзелам будуць праведзеныя з улікам медыцынскіх паказанняў аб яго фізічным стане.

Упраўленне Следчага камітэта Беларусі па Мінску дзякуе грамадскасці і СМІ за актыўнае садзейнічанне следству, праяўленае пры ўсталяванні месцазнаходжання падазраванага ў здзяйсненні дарожна-транспартнага здарэння, у якім загінулі людзі.

Як паведамлялася, 25 верасня апоўначы на Партызанскім праспекце аўтамабіль Honda выехаў за межы праезнай часткі і ўчыніў наезд на мачту вулічнага асвятлення. У выніку ДТЗ ад цялесных пашкоджанняў на месцы здарэння памерлі двое пасажыраў - мужчына 1976 года нараджэння і дзяўчына 1992 нараджэння. Трэці пасажыр 1983 года нараджэння шпіталізаваны. Кіроўца з месца здарэння ўцёк.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?