Інцыдэнт адбыўся ў Гомелі а 3-й гадзіне ночы. Камеры назірання зафіксавалі, як «Таёта» на вялікай хуткасці ўрэзалася ў металічную браму ды пашкодзіла цагляны мур. На месца здарэння неўзабаве прыехала хуткая дапамога і ДАІ. Кіроўца і яго пасажыр самастойна вылезлі з машыны.
Віноўнік здарэння хістаўся — ці то пад уплывам алкаголю, ці ад перанесенага стрэсу.
Сам будынак офіса апазіцыі, на шчасце, не пацярпеў.