Тры чалавекі загінулі й 277 атрымалі раненьні 12 сакавіка ў выніку сутыкненьня 200 аўтамабіляў на трасе Абу‑Дабі — Дубаі.
Як паведамляюць інфармацыйныя агенцтвы, буйная аварыя адбылася на досьвітку з‑за густога туману, які прывёў амаль да нулявой бачнасьці на дарозе.
У выніку ДТЗ цалкам зьнішчаныя каля 20 аўтамабіляў. Пацярпелыя былі дастаўленыя ў вакольныя больніцы.