sk.gov.by

sk.gov.by

37-гадовы кіроўца «Пежо» ехаў па вуліцы Савецкай у вёсцы Заходы ў кірунку вёскі Восаў. Пры сустрэчным раз'ездзе ён збіў 35-гадовую веласіпедыстку, сваю жонку. Ад атрыманых траўмаў жанчына памерла на месцы аварыі.

Паводле папярэдняй інфармацыі, кіроўца і веласіпедыстка ехалі па цэнтры праезнай часткі. Мужчына быў у стане алкагольнага ап'янення.

Раней ён неаднаразова пазбаўляўся права кіравання транспартнымі сродкамі за нецвярозую язду. У дачыненні да 37-гадовага кіроўцы заведзена крымінальная справа па ч.2 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Падазраваны змешчаны ў ізалятар часова ўтрымання, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

У сваю чаргу, ровар быў абсталяваны святлоадбіўнымі элементамі, вулічнае асвятленне працавала, адзначылі ў ДАІ Гомельскай вобласці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?