Міністр замежных спраў Уладзімір Макей у складзе беларускай дэлегацыі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам бярэ ўдзел у Саміце ААН па ўстойлівым развіцці.

27 верасня на палях саміту кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства правёў сустрэчы з міністрамі замежных спраў Італіі, Латвіі, Сальвадора, Славакіі, Швецыі, падчас якіх былі абмеркаваны стан і магчымасці развіцця ўзаемадзеяння Беларусі з гэтымі краінамі ў розных сферах.

Cтан і перспектывы адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам былі абмеркаваны на сустрэчы У.Макея з вярхоўным прадстаўніком Еўрапейскага саюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Федэрыкай Магерыні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?