Амерыканскі тэлеканал Fox набыў правы на экранізацыю рамана Агаты Крысці «Дзесяць негрыцянят». Телеадаптацыяй зоймецца рэжысёр Мортэн Тыльдум, які зняў «Гульню ў імітацыю».

Дэталі праекта пакуль не ўдакладняюцца, як і даты рэлізу. Магчыма, твор экранізуюць у выглядзе міні-серыяла. Практычна адначасова Fox будзе працаваць над тэлеверсіяй «Забойства ва Усходнім экспрэсе» паводле аднайменнага рамана Крысці з рэжысёрам Кенетам Бранай.

Як адзначае выданне, над міні-серыялам «Дзесяць негрыцянят» («І нікога не стала») працуе таксама брытанскі тэлеканал BBC One.

У пачатку верасня 2015 чытачы з усяго свету ў анлайн-галасаванні прызналі «Дзесяць негрыцянят» найлепшым раманам Агаты Крысці. Кніга не ўваходзіць у буйныя цыклы пісьменніцы аб сышчыку Эркюлю Пуаро і міс Марпл.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?