Фота Віктара Гіліцкага, kp.by

Фота Віктара Гіліцкага, kp.by

Жыхары дома ў Мінску, на які зваліўся вежавы кран, атрымаюць часовае жыллё (кватэры манеўранага фонду Мінгарвыканкама). Пра гэта паведаміў кіраўнік адміністрацыі Маскоўскага раёна сталіцы Аляксандр Крэпак, піша БелТА

Раніцай 28 верасня вежавы кран, які працаваў на будоўлі шматпавярховіка, зваліўся на прыватны дом на Грушаўскай. Сур'ёзныя траўмы атрымаў 25-гадовы кранаўшчык, ён знаходзіцца ў рэанімацыі, яго жыццю нічога не пагражае.

Побач з новабудоўляй, на якую абрынуўся кран, з аднаго боку жылая шматпавярхоўка, з другога дзіцячы садок, з трэцяй — жылы дом. У дзіцячым садку ніхто не пацярпеў.

— Калі падаў кран, ён закрануў электраправады, і каля садка паваліўся слуп. Бацькі ў гэты час вялі дзяцей у садок, хапалі ў жаху дзяцей і ўцякалі, — распавёў kp.by выхавальнік з дзіцячага сада.

— Калі пачула страшны гук, спалохалася, схапіла дзіця, узяла тэлефон і выбегла на вуліцу, у чым была, — распавядае мама аднагадовага дзіцяці. Калі падаў кран, пакой у яе доме разбурыла. Кран абрынуўся ў метры ад ложка малога…

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0