Аляксандр Лукашэнка, які знаходзіцца ў Нью-Ёрку, 28 верасня правёў сустрэчу з прэзідэнтам Эквадора Рафаэлем Карэа Дэльгада. 

president.gov.by

president.gov.by

Як паведамляе прэс-служба беларускага прэзідэнта, кіраўнікі дзяржаў абмеркавалі цяперашні стан галоўных праектаў беларуска-эквадорскага супрацоўніцтва, якія былі прызначаныя раней падчас сустрэч на вышэйшым узроўні. Бакі дамовіліся аб актывізацыі адпаведнай працы. 

«Аляксандр Лукашэнка і Рафаэль Карэа Дэльгада дамовіліся аб тым, што бакі правядуць сур'ёзную працу па падрыхтоўцы візіту кіраўніка беларускай дзяржавы ў Эквадор, сканцэнтраваўшы асноўную ўвагу не яго гандлёва-эканамічным складальніку з улікам патрэбнасцяў эквадорскага боку ў беларускіх тэхналогіях і абсталяванні», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0