Гурт Brutto прэзентаваў кліп на песню «Чалавек» з нядаўнага альбома «Родны край».

Відэа зняў украінскі рэжысёр Аляксандр Стэкаленка, які раней працаваў над кліпамі гурту «Ляпіс Трубяцкі» «Я веру», «Жалезны». Гэтак жа Стэкаленка зняў дэбютнае аднайменнае відэа для Brutto.

У каментары для TUT.BY рэжысёр назваў кліп антыўтопіяй, але не пракаментаваў яе сэнс: «Мне тады не трэба здымаць кліп, каб адказаць на гэтае пытанне, а досыць распавесці пра ідэю. Але пасля таго як кліп зняты, мне сумна тлумачыць яго асноўную ідэю».

Здымкі праходзілі ў Кіеве на арт-заводзе «Платформа». «Чалавек» стаў 13 кліпам у відэаграфіі Brutto.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0