Магчымасці нармалізацыі і актывізацыі беларуска-амерыканскіх адносін абмяркоўваліся 28 верасня на сустрэчы міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея з прадстаўнікамі кіраўніцтва Дзяржаўнага дэпартамента ЗША. 

Уладзімір Макей прымае ўдзел у 70-й сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у складзе беларускай дэлегацыі на чале з Аляксандрам Лукашэнкам.

Напярэдадні адбыліся сустрэчы і размовы кіраўніка знешнепалітычнага ведамства Беларусі з міністрамі замежных спраў Азербайджана, Грузіі і Чэшскай Рэспублікі. «Бакі абмеркавалі стан і перспектывы двухбаковага супрацоўніцтва, шляхі развіцця гандлёва-эканамічных адносін, адбыўся абмен думкамі па актуальных праблемах сусветнай палітыкі», — праінфармавалі ў прэс-службе МЗС.

На сустрэчы Уладзіміра Макея з Еўракамісарам па Еўрапейскай палітыцы суседства і перагаворах аб пашырэнні ЕС Ёханесам Ханам было прадоўжана пачатае 27 верасня з Федэрыкай Магерыні абмеркаванне магчымасцей развіцця адносін Беларусі з Еўрапейскім саюзам і яго краінамі — членамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?