Дзве 14-гадовыя школьніцы атрымалі сур'ёзныя траўмы ў выніку ДТЗ у Баранавічах.

Калі ў адной з сябровак-дзевяцікласніц закрыты пералом ладыжкі, то другую даставілі ў бальніцу ў несвядомым стане.

Яна атрымала пашкоджанні ў выглядзе адкрытай чэрапна-мазгавой траўмы, пералому асновы чэрапа, траўмы жывата. Толькі сёння раніцай дзяўчынка выйшла з комы.

Няшчасны выпадак адбыўся 28 верасня каля 20.30 непадалёк ад прыпынку грамадскага транспарту. Паводле папярэдняй інфармацыі, 30-гадовая мясцовая жыхарка на «Маздзе» здзейсніла наезд на двух непаўналетніх пешаходаў, якія перасякалі праезную частку па нерэгуляваным пераходзе.

Па факце ДТЗ праводзіцца праверка. Устаноўлена, што дзяўчынкі не былі пазначаныя святлоадбіўнымі элементамі, у жанчыны-кіроўцы — сямігадовы стаж кіравання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?