Пра гэта кандыдат у прэзідэнты Мікалай Улаховіч заявіў падчас анлайн-канферэнцыі на сайце naviny.by.

Чытач спытаўся ва Улаховіча: «Думаю, што казакі і асабіста Вы ўсё ж памылкова запісалі аўтара «Пагоні» Максіма Багдановіча ў польскія паэты? (з Вашага папярэдняга выступу)».

Улаховіч рашуча адказаў: «Абсалютна не памыляюся. Сам бачыў помнік Максіму Багдановічу на тэрыторыі Польшчы як польскаму паэту.

Іншы чытач спытаўся: «Чаму калі ёсць беларускія казакі, то чаму да гэтага часу няма беларускіх каўбояў?»

«Чаму, ёсць і беларускія каўбоі. Пастухі. Яны пасвяць статак», — адказаў Улаховіч. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0