president.gov.by

president.gov.by

Завяршыўся візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Нью-Ёрк.

Кіраўнік дзяржавы прыняў удзел у мерапрыемствах саміту ААН па ўстойлівым развіцці. Аляксандр Лукашэнка выступіў на пленарным пасяджэнні, дзе выклаў нацыянальную пазіцыю Беларусі па міжнародным парадку дня ў галіне развіцця на перыяд пасля 2015 года, паведамляе БелТА.

Кіраўнік дзяржавы выступіў таксама ў агульнай дыскусіі на юбілейнай, 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН. Падчас свайго знаходжання ў Нью-Ёрку ў будынку Генеральнай асамблеі ААН падпісаў Канвенцыю аб правах інвалідаў. Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка правёў шэраг двухбаковых сустрэч з лідэрамі іншых дзяржаў, а таксама з Генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам, Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека Зейдам Раад аль-Хусэйнам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?