Цэнтр візуальных і выканальніцкіх мастацтваў «АРТ Карпарэйшн» пачынае ў Мінску праект TheatreHD — трансляцыі найлепшых пастановак са сцэн Метраполітэн-оперы (Нью-Ёрк), Каралеўскага Нацыянальнага тэатра (Лондан), Шэкспіраўскага тэатра «Глобус» (Лондан), Каралеўскай Шэкспіраўскай кампаніі (Стратфорд-на-Эйване) і Вялікага тэатра (Масква).

Адкрыццё адбудзецца 3 кастрычніка. У кінатэатры «Цэнтральны» (19.55) у прамой трансляцыі пакажуць «Трубадура» Джузэпэ Вердзі ў пастаноўцы Метрапалітэн-оперы.

TheatreHD — праект, які аб'ядноўвае больш за 35 гарадоў Расіі, Украіны, Казахстана, а цяпер і Беларусі. У рамках гэтага праекта на экранах кінатэатраў дэманструюцца тэатральныя, оперныя і балетныя пастаноўкі самых вядомых сцэн свету. У рэжыме рэальнага часу на вялікім экране можна ўбачыць вядомых выканаўцаў, пабываць на спектаклях, пра якія кажа ўвесь свет. 

У кастрычніку гледачоў чакае яшчэ шэсць паказаў, сярод якіх «Жызэль» Вялікага тэатра (Расія), прэм'ера «Атэла» у Метраполітэн Опера і — падарунак для прыхільнікаў серыяла BBC «Шэрлак» і фільма «Гульня ў імітацыю» — спектакль «Гамлет» тэатра «Барбікан» у выкананні Бенедыкта Камбербэтча.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?