Расія дасць Беларусі адтэрміноўку па плацяжах па дзеючых крэдытах да 2016 года. Пра гэта гаворыцца ў матэрыялах да сустрэчы ўрадаў дзвюх краін.

«Дасягнуты дамоўленасці аб адтэрміноўцы плацяжоў па дзеючых крэдытных лініях да 2016 года, пры гэтым трэба адзначыць, што Беларусь выконвае свае бягучыя фінансавыя абавязацельствы цалкам», — гаворыцца ў дакуменце.

У матэрыялах адзначаецца, што ў сакавіку 2015 было падпісана пагадненне аб прадастаўленні Беларусі крэдыту на $110 млн, а ў ліпені — пагадненне аб прадастаўленні яшчэ $760 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?