Групы актывістаў, якія змагаюцца за незалежнасьць Тыбету, пачалі марш з Індыі ў Кітай. Яны плянуюць дайсьці да Тыбету пад закрыцьцё Алімпійскіх Гульняў у Пэкіне.

Марш сотняў тыбетцаў пачаўся ў індыйскім горадзе Дарамсала, дзе знаходзіцца рэзыдэнцыя ўраду Тыбэту ў выгнаньні і дом Далай Ламы. Арганізатары маршу пакуль не раскрываюць маршрут, але спадзяюцца дайсьці да Тыбэту за 6 месяцаў.

Індыйская паліцыя забараніла тыбэцкім уцекачам сыходзіць з раёну Дарамсалы.

«Калі яны парушаць загад, будуць зробленыя ўсе неабходныя крокі», — кажа Атул Фульжыле, шэф мясцовай паліцыі.

Па яго словах, урад супраць правядзеньня маршу і перасячэньня мяжы. Раней падчас маніфэстацый пратэсту тыбетцаў у сталіцах Індыі і Непалу адбыліся сутычкі з паліцыяй.

Акцыі ў падтрымку незалежнага Тыбэту таксама праходзяць у розных краінах сьвету.

Яраслаў Сьцешык, паводле telegraph.co.uk

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0