Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў прапануе ўвесці адзіную візу Саюзнай дзяржавы. З такой ініцыятывай ён выступіў сёння ў Маскве на пасяджэнні Савета Міністраў Саюзнай дзяржавы.

Расійскі прэм'ер адзначыў, што на парадку дня пасяджэння значыцца падвядзенне прамежкавых вынікаў па фарміраванні адзінай міграцыйнай прасторы Беларусі і Расіі. Ён адзначыў, што для грамадзян дзвюх краін такая прастора фактычна сфарміравана і наступны неабходны крок — укараненне адзінай візы Саюзнай дзяржавы.

«Думаю, мы цалкам можам на гэта пайсці», — заявіў прэм'ер-міністр Расіі.

Акрамя гэтага, на думку Мядзведзева, Расіі і Беларусі патрабуецца актыўная сумесная праца службаў па процістаянні нелегальнай міграцыі. «Нашы грамадзяне па ўнутраных дакументах бесперашкодна перамяшчаюцца па тэрыторыях унутры Саюзнай дзяржавы без праходжання мытнага і пагранічнага кантролю. Пры гэтым для спынення нелегальнай міграцыі з трэціх краін патрабуецца актыўная сумесная праца профільных службаў, адладжаны інфармацыйны абмен, — сказаў Мядзведзеў. — Інакш потым мы можам сутыкнуцца з вельмі нечаканымі наступствамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?