Колькасць нелегальных мігрантаў, якія праніклі на тэрыторыю ЕС марскім шляхам, дасягнула 522 124 чалавекі. Гэта ў два разы больш, чым за ўвесь 2014 год.

Такія дадзеныя апублікавала сёння Міжнародная арганізацыя па міграцыі (МАМ), паведамляюць інфармагенцтвы.

Паводле апошніх ацэнак, звыш за паўмільёна чалавек, якія прыбылі ў Еўропу па моры, змаглі выжыць. Пры гэтым амаль тры тысячы лічацца загінулымі або зніклымі без вестак. Паводле дадзеных экспертаў ААН, большасць мігрантаў прыбывае з Сірыі.

Міжнародныя назіральнікі лічаць, што колькасць жадаючых перабрацца ў Еўропу хутчэй за ўсё не зменшыцца нават у сувязі з надыходам халадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?