Фота bpc.by

Напярэдадні Дня Канстытуцыі новы старшыня Канстытуцыйнага суду Пётра Міклашэвіч адказаў на пытаньні журналістаў.

Вось што Пётра Міклашэвіч сказаў пра магчымасьць Канстытуцыйнага суду кантраляваць выбары і рэфэрэндумы ў краіне, а таксама ініцыяваць адстаўкі чыноўнікаў.

«У шэрагу эўрапейскіх судоў у паўнамоцтвах ёсьць кантроль за выбарамі. Сёньня ў нас вызначана, што сыстэма агульных судоў зьдзяйсьняе кантроль за выбарамі. Пачынаючы ад разгляду скаргаў выбарцаў, сканчваючы прызнаньнем выбараў несапраўднымі. Я ня бачу неабходнасьці, каб Канстытуцыйны суд браў на сябе дадатковыя паўнамоцтвы.

Што датычыць пытаньня ініцыіраваньня звальненьня Канстытуцыйным судом звальненьня чыноўнікаў за парушэньне імі Канстытуцыі, то такія думкі ёсьць. Мы хочам, КС ня проста канстатаваў парушэньне нормаў Канстытуцыі. Калі КС вызначае, што пэўная асоба не выконвае нормы Канстытуцыі, то мы павінны ставіць пытаньне аб звальненьні іх з пасады. Бо сёньня проста назіраць за парушэньнямі Канстытуцыі мы ня маем права».

Пётра Міклашэвіч прызнаўся, што пераход з пасады генэральнага пракурора на старшыню Канстытуцыйнага суду даўся яму «нармальна».

«Я больш за 20 працаваў на пасадзе судзьдзі агульных судоў, таму судовая праца мне блізкая па духу. Сёньня перад КС стаіць задача забясьпечыць Канстытуцыйную законнасьць у краіне. Гэта больш высокі ўзровень законнасьці, чым той, які зьдзяйсьняе ў сваёй дзейнасьці Генэральная пракуратура. Калі пракуратура забясьпечвае, каб усе дакладна выконвалі закон, то КС глядзіць, каб гэтыя закон адпавядалі Канстытуцыі. Да кожнага калектыву і пэўных людзей, канечне, прывыкаеш. І пэўны час ідзе пэрыяд адаптацыі. Мяне добра прынялі на новай працы, шмат каго я ведаў раней», — зазначыў П.Міклашэвіч.

Зьміцер Панкавец

Відэа Алеся Бондара

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0