Урад Германіі зацвердзіў новы законапраект аб бежанцах, які ўзмацняе жорсткасць правілаў прадастаўлення прытулку.

Калі закон будзе ўхвалены парламентам і ўступіць у сілу, то жыхары Косава, Чарнагорыі, Албаніі і Босніі не змогуць хадайнічаць аб прадастаўленні прытулку, паколькі Германія абвясціла гэтыя краіны бяспечнымі.

Міністр унутраных спраў Германіі Томас дэ Мэзьер таксама рэкамендаваў распрацаваць закон, які дазволіў бы нямецкім уладам у спрошчаным парадку прымаць рашэнне аб прадастаўленні прытулку або аб адмове ў ім.

Паводле прапановы міністра, любы мігрант, чыя гісторыя выглядае недакладнай, можа быць затрыманы проста на мяжы і дэпартаваны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?