11-гадовая Дар'я Фядосава, якая згубілася 28 верасня, знойдзена ў адной з вёсак Бабруйскага раёна. З дзяўчынкай усё добра. 

Нагадаем, 29 верасня міліцыя Бабруйска паведаміла аб пачатку вышуку Дар'і Фядосавай, схільнай да бадзяжніцтва. Яна 28 верасня пайшла са школы і да месца жыхарства не вярнулася. 

«Дзяўчынка накіроўвалася на дачу сваёй сям'і на грамадскім транспарце, але памылілася напрамкам і прыехала ў незнаёмую вёску. Там на яе звярнула ўвагу мясцовая жыхарка. Пагутарыўшы з дзіцем, яна высветліла, што дзяўчынка знаходзіцца без бацькоў у чужой вёсцы», — расказалі БелаПАН ва УУС Магілёўскага аблвыканкама. 

Жанчыне ўдалося даведацца нумар мабільнага тэлефона маці дзяўчынкі і пазваніць ёй. У выніку дзяўчынка шчасліва вярнулася дадому. 

Паводле слоў прадстаўнікоў абласной міліцыі, у сувязі з пошукам дзіцяці быў падняты па трывозе асабовы склад УУС Бабруйскага гарвыканкама, арыентаваныя найбліжэйшыя да Бабруйска райаддзелы. Супрацоўнікамі міліцыі быў праведзены комплекс вышуковых і пошукавых мерапрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?