Аб'ём знешняга доўгу Кітая за другі квартал бягучага года павялічыўся на 63%, сведчаць звесткі Дзяржаўнага валютнага ўпраўлення (SAFE).
У выніку ён дасягнуў $1,68 трлн на канец чэрвеня ў параўнанні з $1,03 трлн на канец сакавіка гэтага года.
Пры гэтым на сярэдне-і кароткатэрміновую запазычанасць у мінулым квартале прыйшлося $510 млрд, а на кароткатэрміновую — $1,17 трлн.
На доўг, намінаваны ў далярах ЗША, прыпадае 80% агульнага аб'ёму паказчыка.
0
0
0
0
0
0