Кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў наракае на тое, што ўдзел Расійскай рэгулярнай арміі ў ваенных дзеяннях у Сірыі абмежаваны ўжываннем авіяцыі.

Пра тое, што наземныя войскі РФ у Сірыі прымяняцца не будуць, заявіў у сераду кіраўнік адміністрацыі прэзідэнта Сяргей Іваноў.

«Крыўдна тое, што гэта толькі ваенна-паветраныя сілы, што там не выкарыстоўваецца пяхота. І ў нас, чачэнцаў, на жаль, пакуль няма магчымасці ўдзельнічаць у барацьбе супраць гэтых шайтанаў», — сказаў Кадыраў на прэс-канферэнцыі ў сераду.

Кадыраў дадаў, што падкантрольныя яму сілы гатовыя ўдзельнічаць і ў сухапутных аперацыях у Сірыі, калі будзе прынята такое рашэнне. «Мы гатовыя выехаць, у нас ёсць добраахвотнікі — дзясяткі тысяч людзей», — заявіў кіраўнік Чачні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?