А 10.00 у пятніцу, 14 сакавіка, адбудзецца разгляд справы па іску намесьніка старшыні Партыі БНФ Алеся Міхалевіча да газэты "Советская Белоруссия" і яе журналіста Арцёма Чалядзінскага у судзе Савецкага раёну (Лагойскі тракт, 3). Як было высьветлена на папярэднім разглядзе справы, пад гэтым псэўданімам друкуецца галоўны рэдактар «Советской Белоруссии» Павел Якубовіч, паведамляецца ў распаўсюджаным А. Міхалевічам прэс-рэлізе.

11 студзеня 2008 году ў газэце «Советская Белоруссия» быў надрукаваны артыкул Арцёма Чалядзінскага «Крутой мираж». Сярод іншага аўтар артыкула сьцьвярджае: «Потому они искренне полагают, что никогда в жизни не вырастившие и тем более не продавшие ведра картошки Михалевич — Милинкевич реально помогут им в специфических предпринимательских проблемах». Алесь Міхалевіч лічыць, што гэты артыкул ганьбіць ягоны гонар, годнасьць і дзелавую рэпутацыю.

Міхалевіч патрабуе ад «Советской Белоруссии» абвергнуць на сваіх старонках непраўдзівыя зьвесткі пра яго, а таксама выплаціць кампэнсацыю маральнай шкоды ў памеры 6160 рублёў — столькі каштуе ў ГУМе новае вядро для бульбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?