Паўнамоцны прадстаўнік самаабвешчанай «Данецкай народнай рэспублікі» на перамовах у Мінску Дзяніс Пушылін заявіў, што падпісанне дамовы аб адводзе тэхнікі ў Данбасе калібрам менш за 100 міліметраў азначае спыненне вайны.

Reuters.com

Reuters.com

«Адбылося пасяджэнне кантактнай групы і двух падгруп. Падгрупа па бяспецы атрымала вымучаны дакумент. Учора ён быў падпісаны прадстаўнікамі Расіі, АБСЕ, Украіны. Паўгадзіны таму падпісаў (кіраўнік «ДНР») Аляксандр Захарчанка. Пасля гэтага дакумент уступае ў сілу, і гэта можа, на маю думку, сведчыць аб заканчэнні вайны».

Ён выказаў надзею, што «усе лакальныя сутыкненні са стралковай зброяй будуць хутка лакалізаваны і спыненыя».

Трохбаковая кантактная група па Украіне падпісала пагадненне аб адводзе гармат калібрам менш за 100 міліметраў ад лініі судакранання бакоў збройнага канфлікту напярэдадні.

Дакумент падпісалі другі прэзідэнт Украіны Леанід Кучма, прадстаўнік ад Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ) Марцін Сайдзік і прадстаўнік ад Расіі Азамат Кульмухаметаў. Подпісы таксама паставілі Дзяніс Пушылін і Уладзіслаў Дэйнега — прадстаўнікі «ДНР» і «ЛНР».

У сераду пагадненне падпісалі лідары «ДНР» і «ЛНР» Аляксандр Захарчанка і Ігар Платніцкі.

Дакумент прадугледжвае, што адвод узбраенняў будзе праводзіцца ў два этапы: спачатку танкі і артылерыя, затым — мінамёты калібрам да 120 міліметраў. Першы этап, па словах прадстаўніка АБСЕ, пачнецца праз два дні пасля поўнага спынення агню і працягнецца 15 дзён. Другі гэтая працягнецца 24 дня. Адвод узбраенняў будзе кантраляваць АБСЕ.

Напярэдадні прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што ў выніку ўзброенага канфлікту ў Данбасе загінулі восем тысяч чалавек, у тым ліку шэсць тысяч цывільных асоб.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?